13.03.23
Панарама вопыту па арганізацыі харчавання

10 сакавіка ва ўстанове прайшла панарама вопыту работы педагагічных калектываў дашкольных цэнтраў развіцця дзіцяці № 43, № 49 аддзела па адукацыі адміністрацыі Ленінскага раёна г. Бабруйска па арганізацыі харчавання навучэнцаў, фарміраванні культуры харчавання ва ўмовах установы дашкольнай адукацыі і сям'і.

     Мерапрыемства было арганізавана Магілёўскім абласным інстытутам развіцця адукацыі з падтрымкай аддзела па адукацыі адміністрацыі Ленінскага раёна г. Бабруйска.
Гасцямі панарамы былі кіраўнікі дашкольных цэнтраў развіцця дзіцяці з Магілёва, Горак, Шклова, Касцюковіч, устаноў дашкольнай адукацыі Асіповіцкага, Кіраўскага раёнаў.
   Адкрылі мерапрыемствы выхаванцы старэйшай групы № 7, якія пакарылі гледачоў тэатралізаваным паказам "Як курачка хлеб спякла".
    У ходзе адкрыцця Беляйкова Таццяна Міхайлаўна, начальнік упраўлення арганізацыйна-метадычнага суправаджэння і рэсурснага забеспячэння ўстаноў адукацыі УА "МДАІРА", адзначыла, што важным і асноўным напрамкам дзейнасці ўстановы дашкольнай адукацыі з'яўляецца стварэнне ўмоў для рэалізацыі права кожнага дзіцяці на якаснае харчаванне.
    У рамках мерапрыемства загадчык ДЦРР 43 Бачкова А.А. падзялілася вопытам ажыццяўлення кантролю і роляй кіраўніка ў арганізацыі якаснага харчавання; намеснік давядучага па асноўнай дзейнасці Караленка А.У. прадставіла вопыт па выкарыстанні інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій у рабоце з педагагічнымі работнікамі, дзецьмі па фарміраванні культуры харчавання; выхавальнік дашкольнай адукацыі Каспяровіч Т.С. расказала аб формах узаемадзеяння з законнымі прадстаўнікамі выхаванцаў па фарміраванні ў дзяцей звычкі здаровага харчавання. Удзельнікам панарамы была прадстаўлена выстаўка дыдактычных і метадычных матэрыялаў устаноў дашкольнай адукацыі Ленінскага раёна г. Бабруйска па тэме мерапрыемства.
     Не абышлося і без практычнай часткі - з органалептычным аналізам гатовых страў, якія адпускаюцца на рэалізацыю, усе ўдзельнікі справіліся на выдатна!
     Прысутныя выказалі падзяку калектывам за прадстаўленую магчымасць пабываць у цэнтры і ўбачыць шмат цікавага і карыснага.