Дашкольны цэнтр развіцця дзіцяці – установа дашкольнай адукацыі, якая рэалізуе адукацыйную праграму дашкольнай адукацыі, адукацыйную праграму дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі па некалькіх профілях з вывучэннем адукацыйных абласцей на павышаным узроўні і можа рэалізоўваць адукацыйную праграму спецыяльнай адукацыі на ўзроўні дашкольнай адукацыі, адукацыйную праграму спецыяльнай адукацыі узроўні дашкольнай адукацыі для асоб з інтэлектуальнай недастатковасцю.
(Кодэкс аб адукацыі Рэспублікі Беларусь, гл.18, ст.137)
Поўная назва установы адукацыі:
Дзяржаўная ўстанова адукацыі "Дашкольны цэнтр развіцця дзіцяці № 43 г. Бабруйска"
Рэжым працы установы адукацыі:
Панядзелак - пятніца з 8.00 да 18.00; выходныя: субота, нядзеля, святочныя дні
Мэты, задачы і функцыі установы адукацыі:
Асноўнымі мэтамі дзейнасці ўстановы з'яўляюцца забеспячэнне рознабаковага развіцця асобы дзіцяці ранняга і дашкольнага ўзросту ў адпаведнасці з яго ўзроставымі і індывідуальнымі магчымасцямі, здольнасцямі і патрэбнасцямі, фарміраванне ў яго маральных норм, садзейнічанне набыццю ім сацыяльнага вопыту, падрыхтоўкі да прадаўжэння адукацыі, аздараўленне дзіцяці.
Асноўнымі задачамі ўстановы з'яўляюцца:
- ахова жыцця і ўмацаванне фізічнага і псіхічнага здароўя выхаванцаў;
- забеспячэнне рознабаковага развіцця асобы выхаванца ў адпаведнасці з яго ўзроставымі і індывідуальнымі магчымасцямі, здольнасцямі і запатрабаваннямі;
- фарміраванне ў выхаванцаў маральных норм, кампетэнцый, неабходных для набыцця сацыяльнага досведу;
- падрыхтоўка да працягу адукацыі;
- аздараўленне.
Асноўнай функцыяй установы дашкольнай адукацыі з'яўляецца стварэнне ўмоў для:
- навучання і выхавання, ранняй сацыялізацыі выхаванцаў;
- фізічнага, сацыяльна-маральнага, асобаснага, пазнавальнага, маўленчага і эстэтычнага развіцця выхаванцаў;
- фарміравання ў выхаванцаў грамадзянскасці і нацыянальнай самасвядомасці, асноў патрыятызму, традыцыйных каштоўнасных установак;
- далучэння выхаванцаў да агульначалавечых каштоўнасцей і сучасных традыцый;
- развіцця ў выхаванцаў агульных і спецыяльных здольнасцей да розных відаў дзейнасці і творчасці;
- выяўлення і развіцця індывідуальных схільнасцей выхаванцаў і іх інтэлектуальна-творчага патэнцыялу;
- забеспячэння пераемнасці дашкольнай і I ступені агульнай сярэдняй адукацыі;
- арганізацыі харчавання і аказання медыцынскай дапамогі выхаванцаў;
- забеспячэння сацыяльна-педагагічнай падтрымкі выхаванцаў і аказання ім псіхалагічнай дапамогі.
(п.п. 5, 6 Палажэння аб установе дашкольнай адукацыі, зацверджанай пастановай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 04.08.2022 № 230)
Задачы дзейнасці дзяржаўнай установы адукацыі
"Дашкольны цэнтр развіцця дзіцяці № 43 г. Бабруйска" на 2023/2024 навучальны год
1. Выхоўваць цікавасць да культурна-гістарычнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь у дзяцей ранняга і дашкольнага ўзросту шляхам выкарыстання гульнявых і праблемна-пошукавых метадаў і прыёмаў.
2. Фарміраваць прадстаўленні выхаванцаў аб культуры харчавання сродкамі інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій.
Кантактная інфармацыя
Тэлефоны "гарачых ліній", тэлефоны даверу і даведачных службаў