У ходзе сустрэчы асветлены такія пытанні як выкарыстанне сучасных педагагічных тэхналогій, метадаў і прыёмаў у грамадзянскім і патрыятычным выхаванні дзяцей ранняга і дашкольнага ўзросту, арганізацыйна-метадычнае забеспячэнне грамадзянскага і патрыятычнага выхавання ва ўстанове дашкольнай адукацыі. Вопытам работы па арганізацыі ўзаемадзеяння з сем'ямі выхаванцаў па пытаннях фарміравання асноў грамадзянска-патрыятычнай культуры дзяцей дашкольнага ўзросту падзялілася намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці ДУА "Дзіцячы садок № 37 г. Бабруйска" А.П. Несцяронка.
У практычнай частцы ўдзельнікі, працуючы ў падгрупах, мадэлявалі розныя формы работы з педагагічнымі работнікамі з мэтай павышэння іх кампетэнтнасці па рэалізацыі задач грамадзянскага і патрыятычнага выхавання з выкарыстаннем сучасных форм і метадаў работы.