03.02.23
Завяршэнне гарадскога этапа конкурсу "Настаўнік года Рэспублікі Беларусь"

     01.02.2023 на базе Цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі горада Бабруйска прайшло падвядзенне вынікаў гарадскога этапа рэспубліканскага конкурсу прафесійнага майстэрства педагагічных работнікаў "Настаўнік года Рэспублікі Беларусь".
     Удзел у ім прынялі 30 канкурсантаў у розных намінацыях. Праграма конкурсу была вельмі насычаная: самапрэзентацыі ўдзельнікаў, урокі (заняткі) у незнаёмых класах (групах), майстар-класы.
     Па выніках другога тура наш выхавацелька Калантаева Аліна Міхайлаўна заняла трэцяе месца ў намінацыі "Выхавальнік дашкольнай адукацыі" і ўзнагароджана Дыпломам лаўрэата другога этапа рэспубліканскага конкурсу прафесійнага майстэрства педагагічных работнікаў "Настаўнік года Рэспублікі Беларусь".
     Ад душы віншуем калегу і жадаем далейшых прафесійных здзяйсненняў і перамог!