13 студзеня 2023 г. на базе дзяржаўнай установы адукацыі "Цэнтр дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі г. Бабруйска" адбылася цырымонія адкрыцця другога (гарадскога) этапа рэспубліканскага конкурсу прафесійнага майстэрства педагагічных работнікаў "Настаўнік года Рэспублікі Беларусь".
На адкрыцці прысутнічалі ганаровыя госці: начальнік упраўлення па адукацыі Бабруйскага гарадскога выканаўчага камітэта А.С. Лісіца, намеснік начальніка ўпраўлення па адукацыі Бабруйскага гарадскога выканаўчага камітэта А.У. Барысевіч, старшыня гарадской рады ветэранаў адукацыі С.А. Бурлакова.
Трыццаць педагогаў нашага горада будуць змагацца за званне лепшага ў сваіх профільных намінацыях, праводзячы адкрытыя ўрокі, прэзентуючы свой досвед працы, раскрываючы сакрэты педагагічнага майстэрства. Прыемна адзначыць, што сярод іх і наш выхавальнік дашкольнай адукацыі Калантаева Аліна Міхайлаўна. Удачы, калега! Увесь наш калектыў побач!