Міжнародны дзень аховы дзяцей штогод адзначаецца 1 чэрвеня амаль ва ўсіх краінах свету. Гэта не толькі адно з самых радасных свят для дзятвы, але і напамін дарослым аб тым, што дзеці маюць патрэбу ў іх пастаянным клопаце і абароне і што менавіта дарослыя нясуць адказнасць за іх.
Адным са значных мерапрыемстваў гэтага дня ў дашкольным цэнтры было фізкультурнае свята "Добры дзень, лета!" для выхаванцаў сярэдніх і старэйшых груп.
Урачысты пачатак свята змянілі вясёлыя эстафеты і гульні, забіяцкія танцавальныя нумары. Лета мы сустрэлі годна! Наперадзе яшчэ шмат цікавых спраў!