У сценах нашага дашкольнага цэнтра прайшло мерапрыемства, прысвечанае Дню Дзяржаўнага герба, Дзяржаўнага флага і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь.
Усе грамадзяне павінны ведаць, паважаць дзяржаўныя сімвалы сваёй краіны. Падмурак гэтай павагі закладваецца з дзяцінства. Адным з эфектыўных сродкаў рашэння гэтай задачы з'яўляюцца святы.
Падчас музычнага свята, якое прайшло ў нашай установе, выхаванцы старэйшых груп вершамі і песнямі пра любімую Радзіму аддалі даніну павагі дзяржаўным сімвалам. Свята пачалося ўзняццем флага і выкананнем гімна, што адразу стварыла ў дзяцей урачысты настрой. Педагагічныя работнікі разам з выхаванцамі ўспомнілі асноўныя элементы флага і герба, іх значэння, замацавалі ўяўленні аб назначэнні дзяржаўнай сімволікі.