Чэлендж "Мы аб вайне вершамі гаворым..." запушчаны ў нашым горадзе ўжо ў красавіку гэтага года, года 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. І няхай прайшло ўжо столькі гадоў, памяць аб трагічных і адначасова гераічных гадах у гісторыі нашай краіны не прытупляецца. Бо наш народ свята верыць: "Трэба памятаць і шанаваць, каб не паўтарылася!..."
Прапанова ўдзельнічаць у челендже была ахвотна ўспрынята не толькі педагогамі цэнтра, але і бацькамі нашых выхаванцаў, якія развучвалі з дзецьмі вершы, спецыяльна рыхтавалі ваенныя касцюмы.
Асаблівую падзяку выказваем бацькам Шуевай Сафіі і Барыскіна Арцёма. Сафія не толькі выканала верш, але і вельмі душэўна праспявала знакамітую "Кацюшу". А Арцём у Вечнага агню выканаў верш, які напісала яго маці, Вольга Алегаўна. Сям'я самастойна зманціравала ролік і падала яго для ўдзелу ў челлендже.
Мерапрыемства працягнецца да ліпеня. Упэўненыя, што колькасць удзельнікаў будзе толькі расці.
З надыходзячым святам, ДНЁМ ВЯЛІКАЙ ПЕРАМОГІ! Міру і дабрабыту!
А выступленні нашых хлопцаў можна паглядзець, прайшоўшы па спасылцы:
Челлендж "Мы о войне стихами говорим..."