02.05.24
Відэалісты ад першакласнікаў

Працягнулася ўзаемадзеянне старэйшых выхаванцаў ДУА "Дашкольны цэнтр развіцця дзіцяці № 43 г.Бабруйска" і першакласнікаў ДУА "Сярэдняя школа № 1 г.Бабруйска імя Б.І.Коўзана".

     Не так даўно нашы дзеці напісалі ліст першаклашкам у суседнюю школу, каб пабольш даведацца аб школьным жыцці з вуснаў сваіх старэйшых таварышчаў. І вось нядаўна мы атрымалі зваротны ліст. Ды не просты, а відэа! Навучэнцы 1-га класа адказалі на ўсе хвалюючыя нашых дзяцей пытанні і запэўнілі, што вельмі чакаюць іх у роднай установе адукацыі.
     Такія мерапрыемствы арганізуюцца з мэтай фарміравання матывацыйнай гатоўнасці 6-годак да паступлення ў школу. Мы ўпэўненыя, што нашыя выхаванцы з радасцю будуць называць сябе вучнямі, а настаўнікі і бацькі будуць ганарыцца іх поспехамі!