Выхавацелямі дашкольнай адукацыі Сазанавец Э.У. і Уланавай А.М. у рамках прафілактычнай акцыі "За бяспеку разам!" для старэйшых выхаванцаў дашкольнага цэнтра распрацавана і праведзена інтэрактыўная гульня-віктарына "5 крокаў выратавання".
Віктарыне папярэднічала вялікая папярэдняя праца, мэтай якой было замацаванне навыкаў бяспечных паводзін дзяцей у выпадку пажару. З малымі праводзіліся гульні, гутаркі, вырашаліся праблемныя сітуацыі. Выніковасць гэтай дзейнасці і паказала віктарына: дзеці правільна і хутка справіліся з усімі заданнямі.