22.04.24
Удзел у рэспубліканскім суботніку

У суботу, 20 красавіка, у дашкольным цэнтры прайшоў рэспубліканскі суботнік.

     Нашы супрацоўнікі працавалі на ўборцы тэрыторыі ўстановы адукацыі і прылеглых тэрыторый. Прыведзены ў парадак бардзюры дарожак, праведзена зачыстка дзіцячага гульнявога абсталявання, высаджаны кветкі.

     Былі сабраны грашовыя сродкі, якія, у сувязі са святкаваннем 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і ў адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў ад 12.04.2024 № 277 "Аб правядзенні рэспубліканскага суботніка ў 2024 годзе", будуць накіраваны на рэканструкцыю, і бягучы рамонт мемарыяльных комплексаў, месцаў баявой і воінскай славы, у тым ліку для выканання неабходных работ на такім значным мемарыяльным комплексе як "Дзецям - ахвярам вайны" ў н.п. Чырвоны Бераг Жлобінскага раёна.

     Дзякуй, калегі, за працу!