З 15 красавіка па 1 мая 2024 года ў г. Бабруйску і Бабруйскім раёне праходзіць прафілактычная акцыя па папярэджанні пажараў і гібелі людзей ад іх у жыллёвым фондзе "За бяспеку разам!", у якой прымае ўдзел і наша ўстанова адукацыі.
Дадзеная акцыя накіравана на зніжэнне колькасці пажараў, якія адбываюцца з прычыны невыканання грамадзянамі правілаў пажарнай бяспекі ў жылых будынках і збудаваннях, населеных пунктах і тэрыторыях, а таксама накіравана на павышэнне інфармаванасці насельніцтва аб магчымасцях дзяржаўных арганізацый па аказанні паслуг у сферы забеспячэння пажарнай бяспекі, умацаванне правапарадку, папярэджанне правапарушэнняў, якія ўчыняюцца грамадзянамі ў стане алкагольнага ап'янення.
Акцэнт пры правядзенні акцыі робіцца на праверцы супрацьпажарнага стану домаўладанняў груп павышанай сацыяльнай рызыкі. Зонай адказнасці ўстановы адукацыі, безумоўна, з'яўляюцца сем'і непаўналетніх выхаванцаў.
План проведения профилактической акции "За безопасность вместе!" в ГУО "Дошкольный центр развития ребёнка № 43 г.Бобруйска"