02.02.24
Бацькоўскі збор "У шахматы гуляем, логіку развіваем"

1 лютага ў старэйшай групе № 9 прайшоў бацькоўскі сход, прысвечаны навучанню выхаванцаў гульні ў шашкі і шахматы ў рамках эксперыментальнай дзейнасці ўстановы дашкольнай адукацыі.

    Бацькам выхаванцаў была прадстаўлена інфармацыя аб ходзе эксперыментальнай дзейнасці, поспехах дзяцей і цяжкасцях, з якімі яны сутыкаюцца. Выхавацелем дашкольнай адукацыі Уланавай А.М. з дарослымі праведзены некалькі гульняў, якія педагог выкарыстоўвае ў рабоце з дзецьмі. Дзейнасць так захапіла бацькоў, што, спадзяемся, зараз шахматы і шашкі, якія так палюбіліся малым, стануць паўнапраўнымі атрыбутамі сямейнага вольнага часу.