Нядаўна дзякуючы бацькам групы ў дзяцей з'явілася сапраўднае шахматнае поле. І гульня ў шахматы прыняла новую форму. Цяпер кожны можа пабываць у ролі шахматнай фігуры і апынуцца ў сапраўдным Шахматным каралеўстве.
Дыдактычная гульня, пераўтвораная ў сюжэтна-дыдактычную, садзейнічае павышэнню цікавасці дзяцей да інтэлектуальнай дзейнасці, дапамагае хутчэй запомніць правілы, матывуе на пошук выхаду з праблемных гульнявых сітуацый.