Рэалізацыя праграмы аб'яднання па інтарэсах "Інфарматыка без разеткі" дазволіла нашай установе адукацыі прыняць удзел у гэтым навучальным годзе ў адкрытым конкурсе, які арганізуецца штогод Паркам высокіх тэхналогій.
Мэтай конкурсу з'яўляецца абагульненне і папулярызацыя лепшых практык арганізацыі адукацыйнага працэсу па навучанні дзяцей старэйшага дашкольнага ўзросту асновам інфарматыкі без выкарыстання камп'ютара.
Педагогам дадатковай адукацыі, які рэалізуе праграму "Інфарматыка без разеткі", Грабяневіч Наталляй Аляксандраўнай пры падтрымцы калег падрыхтаваны конкурсныя матэрыялы для намінацый "Залаты фонд" і "Постэр праекта".
Жадаем калегу перамогі і новых ідэй!