12.01.24
"Ліст першакласнікам"

З мэтай рэалізацыі пераемнасці ўстаноў адукацыі "Дашкольны цэнтр развіцця дзіцяці № 43 г.Бабруйска" і "Сярэдняй школы № 1 г.Бабруйска імя Б.І.Коўзана" педагагічнымі работнікамі ўстаноў арганізавана ўзаемадзеянне старэйшых выхаванцаў дашкольнага цэнтра і першакласнікаў школы.

     Дзеці старэйшай групы № 6 пад кіраўніцтвам выхавацеля дашкольнай адукацыі Л.І. Мукаговай падрыхтавалі пытанні першакласнікам пра школу, аформілі іх у вялікі канверт (такі ж вялікі, як цікавасць дзяцей да будучага школьнага жыцця) і перадалі вучням. І зараз з нецярпеннем чакаюць адказаў!

    Падобныя формы працы спрыяюць фармаванню матывацыйнай гатовасці да школы, якая, нараўне з асобасна-сацыяльнай, эмацыйна-валявой і інтэлектуальнай, з'яўляецца важнай часткай псіхалагічнай гатовасці.