Выхавацелем дашкольнай адукацыі Т.С.Каспяровіч быў прадстаўлены гульнявы комплекс "Падарожжа ў краіну здаровага харчавання". Яго мэта - замацаванне навыкаў здаровага харчавання і культуры прыёму ежы.
Выхаванцы старэйшай групы №8 з цікавасцю гулялі ў распрацаваныя педагогам інтэрактыўныя гульні, выконвалі гульнявыя практыкаванні, дэгуставалі карысныя напоі і абмяркоўвалі відэаролікі, падрыхтаваныя дзецьмі і бацькамі групы.
Гэта форма работы атрымала высокую ацэнку калег. Розныя варыянты гульнявога комплексу абмеркаваны і рэкамендаваны да выкарыстання як на занятках, так і ў сумеснай нерэгламентаванай дзейнасці.