07.03.24
Музычнае свята да Дня 8 сакавіка ў старэйшых групах

Свята, прысвечанае Дню жанчын, у старэйшых групах дашкольнага цэнтра было арганічна аб'яднана з традыцыйным беларускім народным святам "Гуканне вясны".

     Яркае народнае свята на беларускай мове выклікала эмацыйны ўздым не толькі ў выхаванцаў, але і ў гасцей. Разам з гаспадыняй Ганнай і яе суседам Антосем малыя заклікалі вясну-прыгажуню песнямі-вяснянкамі, танцамі і гульнямі. Ды так добра заклікалі, што Вясн-прыгажуня падарыла нам усім выдатнае вясновае свята - свята мам, бабуль, свята ўсіх жанчын на зямлі - 8 сакавіка.

   Са святам вас, мілыя жанчыны! Няхай заўсёды з вамі будзе сямейная выгода, клопат і каханне вашых блізкіх і шчаслівыя вочы вашых дзяцей!