На метадычным аб'яднанні кіраўнік фізічнага выхавання дашкольнага цэнтра Гурыновіч А.Л. прадставіла вопыт вырашэння задач вучэбнай праграмы дашкольнай адукацыі па фарміраванні ўменняў у выхаванцаў старэйшай групы выконваць элементы футбола. Алена Людвікаўна расказала калегам аб паслядоўнасці работы з улікам сезона і месца правядзення фізкультурна-аздараўленчай работы, а таксама аб варыянтах уключэння гульняў з элементамі футбола ў розныя формы арганізацыі рухальнай дзейнасці дзяцей.