Разам з бацькамі і выхавацелем Ларысай Георгіеўнай Леўчанкай дзеці пабывалі на спектаклі "Кошкін дом". Малыя не проста адкрылі свой тэатральны сезон. Многія з іх адкрылі для сябе тэатр, бо гэта быў іх першы досвед. І трэба сказаць, досвед атрымаўся! Нашы юныя гледачы шчыра суперажывалі персанажам і падтрымлівалі іх апладысментамі. І дзеці, і дарослыя атрымалі сапраўднае задавальненне ад наведвання тэатра, радасць ад зносін адзін з адным у новым становішчы. А наперадзе яшчэ шматліка-шмат дзіўных гадзін судотыку з тэатральным мастацтвам!