Дыдактычныя гульні адыгрываюць вялікую ролю ў навучанні і выхаванні дзяцей ранняга і дашкольнага ўзросту. З іх дапамогай у цікавай форме малыя спазнаюць навакольны свет. Яны спрыяюць развіццю пазнавальных працэсаў: увагі, памяці, мысленні, успрыманні, а таксама ўдасканальваюць дробную маторыку рук.
Улетку, калі ва ўстанове дашкольнай адукацыі не праводзяцца заняткі, дыдактычныя гульні дазваляюць забяспечыць бесперапыннасць працэсу спазнання, а таксама даюць магчымасць рабятам пераключыцца на спакойную дзейнасць у гадзіны летняй спякоты.