18.07.24
Градку палілі - "ураджай" атрымалі.

З мэтай рэалізацыі выхаваўчых задач у летні перыяд ва ўстанове дашкольнай адукацыі выкарыстоўваецца комплексны падыход.

    На гэты раз мы з дапамогай гульнявой праблемнай сітуацыі аб'ядналі працоўную і выяўленчую дзейнасць. Толькі ўчора палілі маладыя агароднінныя расліны на агародзе, а сёння ўжо - што за цуд! - ужо вырас выдатны ўраджай!