12.07.24
Калектыўная выяўленчая дзейнасць дзяцей

Стварэнне калектыўных мастацкіх работ - адзін з любімых летніх заняткаў выхаванцаў дашкольнага цэнтра.

     Калектыўная выяўленчая дзейнасць - эфектыўны сродак вырашэння многіх выхаваўчых і дыдактычных задач. Калектыўная форма арганізацыі дае магчымасць фарміраваць уменні і навыкі працаваць разам, будаваць зносіны, развівае звычку да ўзаемадапамогі. Часцей за ўсё дзеці выконваюць выяву індывідуальна, кожны свой малюнак, лепку, аплікацыю. Але асаблівае задавальненне дзецям дастаўляе стварэнне агульных карцін, кампазіцый, дзе аб'ядноўваюцца выявы ўсіх дзяцей групы. Яны больш значныя па выніку для дзяцей, выклікаюць у іх захапленне, сапраўды, як у вершы В. Маякоўскага: «Чаго адзін не зробіць, зробім разам».