13.06.24
Рыхтуемся да святкавання Дня Незалежнасці

Напярэдадні дзяржаўнага свята Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь з выхаванцамі ўстановы праводзяцца тэматычныя гульні і формы работы мастацка-эстэтычнай накіраванасці.

    Гульнявая і прадуктыўная дзейнасці найболей блізкія дзецям дашкольнага ўзросту. Менавіта таму, рашаючы задачы грамадзянскага і патрыятычнага выхавання, педагагічныя работнікі актыўна выкарыстоўваюць іх пры правядзенні падрыхтоўчай работы да святкавання Дня Незалежнасці. Такія формы пакідаюць жывы водгук у малых, выхоўваюць у іх любоў да роднай краіны, павага да яе гісторыі.