06.06.24
Мы - агароднікі!

Канец вясны і пачатак лета - час пасадак не толькі на асабістых падворках, але і на агародзіках ва ўстановах дашкольнай адукацыі.

   Агарод ва ўстанове - месца загадкавае і прывабнае для нашых выхаванцаў. Менавіта тут малыя адчуваюць сябе сапраўднымі чараўнікамі: пасадзіўшы ў зямлю маленькае насенне, даглядаючы іх, атрымліваюць такія "смачныя карыснасці"!!!

     Калектыўная праца на агародзе з'яўляецца адной з форм арганізацыі элементарнай працоўнай дзейнасці дзяцей дашкольнага ўзросту. Ён прывучае дашкалят да адказнасці, развівае працоўныя навыкі, гуртуе дзіцячы калектыў.