17.10.24
Гурток "Інфарматыка без разеткі"

2 кастрычніка пачаў сваю працу гурток "Інфарматыка без разеткі".

   Праграма гуртка "Інфарматыка без разеткі" для дзяцей 5-7 гадоў (натуральна-матэматычны профіль, базавы ўзровень вывучэння адукацыйнай галіны "Інфарматыка") распрацавана Паркам высокіх тэхналогій і зацверджана Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь.

   Праца гуртка арганізавана для выхаванцаў старэйшай групы № 11 педагогам дадатковай адукацыі Грабянівіч Наталляй Аляксандраўнай.