Вясновы Дзень здароўя мы прысвяцілі Яго Вялікасці - Імунітэту.
Цэлы дзень, пачынаючы з ранішняй гімнастыкі, хлопцы ўспаміналі, абыгрывалі і практыкаваліся ў розных спосабах умацавання супраціўляльнасці хвароб свайго арганізма. А самым галоўным і самым вясёлым мерапрыемствам стала, безумоўна, фізкультурнае свята, якое было накіравана як на ўдасканаленне рухальных навыкаў і фізічных якасцей, так і на замацаванне ўяўленняў аб важнасці правільнага, карыснага харчавання для здароўя.