16.03.23
Дзень Канстытуцыі

15 сакавіка ў нашай краіне адзначалася дзяржаўнае свята - Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.

     У дзяржаўнай установе адукацыі "Дашкольны цэнтр развіцця дзіцяці № 43 г. Бабруйска" прайшоў тэматычны дзень - Дзень Канстытуцыі. Усе мерапрыемствы былі накіраваны на выхаванне паважлівых адносін да роднай зямлі, дзяржаўнай сімволікі, традыцый дзяржавы і грамадскіх свят.

     З дзецьмі праводзіліся гутаркі, ладзіліся выставы калажаў на тэмы прававога выхавання. У адпаведнасці з вучэбнай праграмай дашкольнай адукацыі са старшымі выхаванцамі праведзена ўрачыстае мерапрыемства з выкананнем Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь і ўзняццем Дзяржаўнага флага Рэспублікі Беларусь на тэрыторыі ўстановы.